"Нам гэты свет завешчана берагчы"

Напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі прайшоў Адзіны ўрок памяці "Нам гэты свет завешчана берагчы"..
У рамках мерапрыемства з дапамогай прэзентацыі і відэаролікаў прагарталі старонкі гістарычных падзей: ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны – да святкавання дня Перамогі.
Успомнілі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія былі работнікамі школы. Прагучалі вершы і песні. Ушанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны, чый подзвіг прывёў да перамогі над ворагам хвілінай маўчання. Завяршыўся ўрок памяці пажаданнямі здароўя, шчасця і мірнага неба над галавой.

каментары зачыненыя.