Акцыя “Мы памятаем вас”

Піянеры і члены першаснай арганізацыі ГА "БСМ" школы-інтэрната, у рамках святкавання Дня Перамогі, з падарункамі і найлепшымі пажаданнямі наведалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Блувал Яўгену Рыгораўну.
Адмысловае ўражанне пакінула ў рабят гутарка з відавочцам той страшнай вайны. У свае 96 гадоў Яўгенія Рыгораўна не падае духам, зараджае аптымізмам, гумарам захапляе цікавымі апавяданнямі.
Праз электронную пошту атрымаў віншаванне і відэаролік з музычным падарункам ветэран Вялікай Айчыннай вайны Аляхновіч Яўген Антонавіч, які ў перыяд з 1973 па 1988 год быў дырэктарам школы, зараз пражывае ў г. Кіеве.

каментары зачыненыя.