Квэст-гульня “Памятай пра бяспеку”

10 мая ў рамках адкрытага тыдня метадычнага аб'яднання настаўнікаў пачатковых класаў была праведзена квэст-гульня «Помні пра бяспеку».. Мэтай правядзення мерапрыемства з'яўлялася актуалізацыя і папаўненне ведаў і ўменняў навучэнцаў у сферы бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях.. Навучэнцы праходзілі па станцыях, дзе ў займальнай гульнявой форме яны паўтаралі правілы супрацьпажарнай бяспекі, правілы паводзін на вуліцы, аказанне першай дапамога пры цеплавым удары, правілы дарожнага руху. Вучні змаглі выканаць усе заданні, што дапамагло ім разгадаць сакрэтны код і атрымаць граматы за веданне правіл бяспечных паводзін. Рабяты атрымалі пажаданні напярэдадні летніх канікулаў, аб неабходнасці памятаць і прымяняць правілы бяспечных паводзін.

каментары зачыненыя.