Удзел у горадзе свята. Прыём у піянеры.

14 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. У рамках гэтага знамянальнага дня, навучэнцы школы-інтэрната прынялі ўдзел у гарадскім свяце.

У гэты дзень у шэрагі Грамадскага аб'яднання "БРПА" ўступілі 600 хлопчыкаў і дзяўчынак горада, сярод якіх былі і нашы хлопцы, навучэнцы 4 і 5 «Б» класса. З гонарам, хваляваннем і пачуццём вялізнай адказнасці, будучыя піянеры давалі ўрачыстае абяцанне быць сумленным, добрым, справядлівым, быць гатовым да спраў на карысць Радзімы.

каментары зачыненыя.