
У рамках рэспубліканскай акцыі "Мая сям'я - мая краіна" 15 мая ў школе-інтэрнаце прайшла спартыўна-гульнявая праграма «Мы разам!».
Школа – гэта адна вялікая сям'я, таму не толькі бацькі і дзеці, але і педагогі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве.
Тры зборныя каманды спаборнічалі паміж сабой у жартоўных эстафетах і гульнях.. Толькі пазітыў, гумар і добры настрой суправаджалі ўдзельнікаў і балельшчыкаў на працягу ўсёй спартыўна-гульнявой праграмы.
Не гледзячы на невялікае разыходжанне ў балах, журы вызначыла, што перамагла вядома ж сяброўства!


















































