
Свой падарунак прыгатавала і Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат.
Ганаровых гасцей, якія прымалі ўдзел у святочнай лінейцы да Дня ведаў, запрасілі ў школьную майстэрню па кераміцы…дзе прапанавалі сваімі рукамі з гліны зрабіць падкову. На шчасце!
Даўней верылі: калі хочаце заклікаць поспех, быць здаровымі і багатымі, яе трэба павесіць канцамі ўверх. А калі ўніз - яна абавязкова стане абярэгам ад злых сіл.






































