Бяспечныя канікулы

Напярэдадні восеньскіх канікулаў для навучэнцаў малодшай школы членамі атрада юных інспектараў руху праведзены мерапрыемствы на вуліцы., гутаркі на тэмы: «Адзін дома», «Я-пешаход, Я веласіпедыст", «Правілы паводзін на дарозе». Навучэнцы ахвотна паўтарылі і замацавалі свае веды па правілах бяспечных паводзін..

Аформілі інфармацыйны стэнд па тэмах "Мы з табою пешаходы" і "Школа святлафорных навук", а таксама арганізавалі выставу творчых прац (малюнкаў) на тэму «Дарожныя знакі».

Усе мерапрыемствы былі накіраваны на выхаванне культуры паводзін у дзяцей на дарозе, удасканаленне ўзроўню назапашаных практычных навыкаў і выхаванне адказнасці ў вучняў за свае паводзіны.

каментары зачыненыя.