Прафарыентацыя

Растлумачэнне сацыяльнай значнасці прафесій у грамадстве і фарміраванне матывацыйнай асновы для прафесійнага самавызначэння - асноўны напрамак прафарыентацыйнай работы ў сучасных умовах.
З мэтай падрыхтоўкі навучэнцаў выпускных класаў да ўсвядомленага выбару прафесіі 28 лістапада 2023 г. для вучняў 10-12 класаў і іх бацькоў была арганізавана экскурсія на УП "Універсал Бабруйск" ГА "БелАГ".

У пачатку экскурсіі перад хлопцамі выступілі намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кадрам і сацыяльным пытанням Кіпель С.А., старшы інспектар па кадрах Кашура І.П., якія распавялі аб прафесіях, умовах працы і сацыяльных гарантыях, якія прадстаўляюцца работнікам прадпрыемства, а таксама цікавага культурна-дасугавага жыцця людзей з парушэннем слыху. У ходзе экскурсіі ўдзельнікі мерапрыемства наведалі вытворчыя цэхі., дзе ўсім было цікава знутры ўбачыць вытворчы працэс вытворчасці люстэркаў ад сыравіны да гатовага выраба. Адміністрацыя ўстановы адукацыі, навучэнцы і бацькі выказваюць падзяку адміністрацыі і работнікам УП "Універсал Бабруйск" ГА "БелАГ" за арганізацыю экскурсіі, якая дала магчымасць ужывую ўбачыць, як працуе прадпрыемства, што ў далейшым дапаможа выпускнікам правільна вызначыцца з выбарам прафесіі..

каментары зачыненыя.