
Весела і шумна ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта "Укараненне кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння рэгіянальных устаноў адукацыі розных тыпаў для фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы" 29.11.2023 гады на базе СШ №6 г.Бабруйска адбылася сяброўская сустрэча паміж навучэнцамі пятых класаў СШ №6 і ДУА «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат».
З мэтай фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы і развіцця ўстойлівай цікавасці да фізкультурных і спартыўных заняткаў на высокім узроўні прайшло спартыўнае мерапрыемства..
У мерапрыемстве выкарыстоўваліся розныя фізічныя практыкаванні., якія фармавалі ў дзяцей новыя рухальныя навыкі, камунікатыўныя здольнасці, развівалі каардынацыю рухаў, спрыялі ўменню дзейнічаць у камандзе, праяўляць узаемавыручку, сяброўскія ўзаемаадносіны ў гульні.
Усе ўдзельнікі спартыўнага мерапрыемства атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.











































