«Маленькая Міс Чароўнасць»

25 лістапада ў г. Гомеле, у гарадскім цэнтры інклюзіўнай культуры прайшоў міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і творчасці "Маленькія Міс і Містэр DEAF".
На сцэне цэнтра за галоўны тытул яскрава і творча змагаліся хлопцы з парушэннем слыху з розных гарадоў Беларусі і Расіі..
У конкурсе прыняла ўдзел навучэнка 3 клас Пушнова Дар'я.

Канкурсанты прадстаўлялі сваю візітную картку, праяўлялі сябе ў дэфіле і харэаграфічным конкурсе, прынялі ўдзел у патрыятычным конкурсе відэаролікаў «Я – патрыёт".

Асаблівае ўражанне пакінуў творчы конкурс. Пушнова Дар'я разам з мамай выканалі жэставую песню "Мама", якая пакінула станоўчыя эмоцыі ў чальцоў журы конкурсу.

Прайшоўшы годна ўсе этапы конкурсу, Даша атрымала званне "Маленькая міс зачараванне" – 2 место. Віншуем з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!

каментары зачыненыя.