Мы ўсе розныя, Але ўсе мы роўныя

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння рэгіянальных устаноў адукацыі розных тыпаў для фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы” 9 снежня на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Бабруйская спецыяльная школа» прайшло спартыўнае мерапрыемства «Усе мы розныя, але ўсе мы роўныя». З мэтай развіцця спартыўнай і фізічнай падрыхтоўкі асобы дзіцяці з ОПФР для паспяховасці яго сацыялізацыі прайшло спартыўнае мерапрыемства.
У спартыўнай зале сабраліся ўдзельнікі, балельшчыкі, журы, каб пагуляць і атрымаць станоўчыя эмоцыі. Выйшлі на старт 2 каманды: каманда спецыяльнай школы і спецыяльнай школы-інтэрната. А далей пачалося самае цікавае і захапляльнае - каманды прыступілі да спаборніцтваў. Хваляванне, не ўпэўненасць, якія прысутнічалі ў пачатку спаборніцтваў кудысьці зніклі, дзякуючы падтрымцы балельшчыкаў. Удзельнікі імкнуліся з усіх сіл прыйсці да фінішу першымі. Яны паказалі свой спрыт, дакладнасць, сілу, шпаркасць, кемлівасць, згуртаванасць і арганізаванасць.

Такія мерапрыемствы ўдасканальваюць рухальныя навыкі і ўменні, развіваюць фізічныя якасці, а таксама выхоўваюць у дзецях імкненне перамагаць і ўменне кантраляваць свае паводзіны, развіваюць уменне працаваць у калектыве, у сваёй дружнай пазітыўнай камандзе. Гэтыя спаборніцтвы вучаць даводзіць пачатае да завяршэння, а таксама развіваюць упэўненасць у сабе і сваіх сілах.

Пасля спартыўнага мерапрыемства дзяцей чакалі заслужаныя ўзнагароды - 1, 2 месцы. Можна з упэўненасцю сказаць, што ўдзельнікі спаборніцтваў дастаткова матываваныя і зараджаныя невычэрпнай энергіяй для далейшых перамог!

Журы было вельмі цяжка ацэньваць, вынікі спаборніцтваў былі такія:
1 месца - каманда спецыяльнай школы-інтэрната;
2 месца - каманда спецыяльнай школы.

У хлопцаў былі самыя шчырыя эмоцыі, непадробнае захапленне і радасць! З мэтай папулярызацыя міні-футбола, у завяршэнні сустрэчы прайшоў таварыскі матч па міні-футболе.

каментары зачыненыя.