
У рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» старшыня гарадской рады ГА «БРПА» Святлана Паўленіна разам з актывам навучэнцаў, членамі ГА «БРПА» і БРСМ» горада, наведалі нашу школу.
Госці павіншавалі дзяцей з Новым годам і Калядамі і перадалі падарункі ад усіх дзяцей і моладзі нашага горада..
Учащиеся школы-интерната, выхаванцы тэатра жэставай песні «Праменькі надзеі», парадавалі гасцей творчым нумарам «Мы жадаем усім». А каб яшчэ бліжэй пазнаёміцца, піянеры і члены ГА "БРСМ" разам прынялі ўдзел у майстар-класе па вырабе навагодняга сувеніра з гліны. Актыўна і пазітыўна правялі хлопцы гэты дзень, які надоўга застанецца ў памяці ўсіх удзельнікаў дабрачыннай акцыі.















































