
З мэтай выхавання кахання і павагі да традыцый і культуры беларускага народа, раскрыцця творчага патэнцыялу навучэнцаў у школе-інтэрнаце прайшло народнае свята "Калядкі".
Лявон і Лявоніха, Калядоўшчыкі з танцамі, песнямі, варажбой і гульнямі цешылі сваіх гледачоў на працягу ўсяго свята.
Не абышлося і без галоўных герояў калядных абрадаў: Козы-сімвала ўрадлівасці і багацця, і Мядзведзя - сімвала сілы і здароўя.
І, вядома ж, як і патрабуе традыцыя, за свае намаганні калядоўшчыкі атрымалі пачастунак. Ярка, весела, з беларускім каларытам прайшло свята «Калядкі».















































