
На базе КК "Бабруйскі краязнаўчы музей" прайшоў урок музейнай педагогікі для навучэнцаў ДУА "Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат".
Рабяты пазнаёміліся з тэатрам-батлейкай, паглядзелі калядную драму «Цар Ірад», даведаліся гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста і злачынствы Цара Ірада. А таксама пазнаёміліся з гісторыяй свята Раство Хрыстова..







































