АСНОВЫ БЯСПЕКІ

Членамі атрада ЮІД для малодшых школьнікаў праведзены шэраг мерапрыемстваў., накіраваных на бяспечныя паводзіны на дарогах.
Вялікая ўвага была нададзена выкарыстанню святлоадбівальных элементаў. На занятках "Стань прыкметней", "Флікер - гэта твая бяспека", "Флікер дзецям - лепшы сябар на свеце" навучэнцы 5 класа распавялі, для чаго трэба насіць флікеры, што такое святлоадбівальныя элементы, калі і як іх ужываюць.


З хлопцамі пачатковай школы праведзена гульня-падарожжа "Маршрут бяспечны пабудаваны".. Гульня прайшла пад дэвізам «Паўтары, раскажы, запомніць!».
Навучэнцы сумесна з бацькамі прынялі ўдзел у выставе малюнкаў. На якой былі прадстаўлены цікавыя і незвычайныя працы.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі паўтору і замацаванню бяспечных паводзін на дарогах..

каментары зачыненыя.