Шосты школьны дзень

У рамках шостага школьнага дня навучэнцы школы-інтэрната ў дзіцячай бібліятэцы ім. М.Астроўскага прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме «Ах якія хлопчыкі, ах якія дзяўчынкі!». Хлопцы прайгравалі розныя сітуацыі, адказвалі на пытанні: чым адрозніваюцца і чым падобныя хлопчыкі і дзяўчынкі, хто якія прафесіі выбірае, якія абавязкі мужчынскія, якія жаночыя, як павінны паводзіць сябе сапраўдныя мужчыны.

Станоўчыя эмоцыі і добры настрой сталі добрым зарадам на ўвесь дзень!

каментары зачыненыя.