
Штогод, 8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэта Дзень памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія змагаліся і паміралі ў барацьбе з фашызмам.
Аб юных героях, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны расказалі навучэнцы, піянеры школы-інтэрната, прыняўшы ўдзел у мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня юнага героя-антыфашыста "Маленькія героі вялікай вайны".
Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення гэтай даты, выконвалі патрыятычныя песні і, вядома ж, ніхто не застаўся абыякавым да гісторыі і лёсам рабят - звычайных хлапчукоў і дзяўчынак, якія сталі сапраўднымі маленькімі героямі гэтай вялікай і жорсткай вайны.









































