
15 лютага ў першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат» адбыўся справаздачна-выбарны сход.
У працы сходу прыняла ўдзел старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюзаў Краўцова Руслана Уладзіміраўна.
Першай перад прысутнымі выступіла старшыня першаснай арганізацыі школы-інтэрната Вольга Жорава., якая дала справаздачу аб працы прафкама за перыяд з 26 Сакавік 2019 па 15 февраля 2024 года. Справаздачу рэвізійнай камісіі за мінулую пяцігодку прадставіла яе старшыня Аксана Максімава. Былі разгледжаны пытанні арганізацыі культурна-масавай і турысцка-краязнаўчай работы.. Сябрамі ППА праца прафсаюзнага камітэта за справаздачны перыяд была прызнана здавальняючай.
Аднагалосна старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат» на новы перыяд працы абрана Рудая Ірына Віктараўна. Выбраны намеснік старшыні, прафсаюзны камітэт, рэвізійная камісія, грамадскі інспектар па ахове працы, а таксама дэлегаты на справаздачна-выбарную канферэнцыю Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі прафсаюзаў Краўцова Р.У. адзначыла важную ролю прафсаюза ў ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы, захаванні абавязацельстваў калектыўнай дамовы, падзякавала ўсім за ўдзел у справаздачна-выбарным сходзе і павіншавала Рудую І.В.. з абраннем старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат».















































