Сёння, 21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага.
Родная мова — гэта культура i спадчына народа, яго сэрца. Галоўнае, каб кожны з нас, беларусаў, усвядомiў, што мова – гэта сапраўднае дзяржаўнае багацце.
Нам у спадчыну засталася мова продкаў-беларусаў – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Дык давайце будзем берагчы яе, вывучаць і карыстацца ёю. Хай заўсёды гучыць мова роднай зямлі, мова беларускага народа.
«Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю». (Я.Колас).