Нашых абаронцаў славім!

Пад такой назвай прайшла святочная праграма, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны. Трохі незвычайны фармат быў у дадзенага мерапрыемства, бо актыўнымі ўдзельнікамі былі мужчыны ўсіх узростаў: ад навучэнцаў да работнікаў школы.

Пачатак мерапрыемства быў патрыятычным: словы, песні, ролікі аб войску Рэспублікі Беларусь выклікалі пачуццё гонару і павагі да абаронцаў нашай Радзімы..

Але не кожны можа стаць вайскоўцам. А вось быць сапраўдным мужчынам можа і павінен быць кожны. Поэтому, другая частка мерапрыемства дазволіла нашым мужчынам праявіць сябе., паказаць свае фізічныя і творчыя магчымасці. Заданні на ваенную тэматыку змяняліся музычнымі віншаваннямі з нагоды ўсіх прысутных мужчын у зале. Святочная атмасфера падарыла гледачам і ўдзельнікам масу станоўчых эмоцый і добры настрой.

каментары зачыненыя.