
З 26.02.2024 па 01.03.2024 У школе-інтэрнаце прайшоў тыдзень прыродазнаўча-матэматычных прадметаў, трудового обучения.
З мэтай пашырэння кругагляду і развіцця пазнавальнай цікавасці да прадметаў прыродазнаўча-матэматычных навук, інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў праведзены мерапрыемствы: конкурсы «Адгадай слова. Паспрабуй прачытаць», «Адгадай матэматычны рэбус»; віктарыны «У свеце этыкетак (экалагічныя знакі)», «Што вы ведаеце пра космас?»; на ўроках - займальныя хвілінкі «Магічны квадрат Піфагора. Таямніцы даты вашага нараджэння», "Прыёмы хуткага рахунку"; пазнавальныя хвілінкі «Экалагічныя выказванні вядомых людзей», «Краіны і іх сталіцы».
З мэтай развіцця творчых здольнасцей вучняў праведзены конкурс малюнкаў "Зямля - наш дом", практыкумы «Выпілоўванне лобзікам» і «Пасеў насення культурных раслін».
Найбольшую цікавасць у навучэнцаў выклікала пазнавальная гульня «Падарожжа па Беларусі», падчас якой хлопцы здзейснілі віртуальныя экскурсіі на прадпрыемствы нашай краіны, пазнаёміліся з жывёльным і раслінным светам Беларускага нацыянальнага парка "Белавежская пушча", выконвалі конкурсныя заданні, прадстаўлялі падрыхтаваныя паведамленні. У ходзе гульні хлопцы прадэманстравалі выдатныя веды па прадметах, былі актыўнымі, зацікаўлены.
У час правядзення мерапрыемстваў створана спрыяльная атмасфера, панаваў дух калектывізму, згуртаванасць.

















































