СЯБРОЎСКАЯ Сустрэча па валейболе

Весела і шумна ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта "Укараненне кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння рэгіянальных устаноў адукацыі розных тыпаў для фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы" 5 сакавіка на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат" прайшла прайшла таварыская гульня па валейболе паміж камандамі навучэнцаў школы-інтэрната і студэнтамі дзяржаўнай установы адукацыі "Бабруйскі дзяржаўны механіка-тэхналагічны каледж". Сустрэча праходзіла ў цудоўна абсталяванай зале школы-інтэрната.. На пляцоўцы панавала атмасфера добрай спартовай рызыкі, сяброўства і ўзаемавыручкі.

Каманды змаглі праверыць свае сілы і прадэманстраваць навыкі валодання мячом, спрыт і шпаркасць рэакцыі. Абедзве каманды прадэманстравалі зладжаную тэхнічную гульню, але на гэты раз перамога была на баку юных валейбалістаў школы-інтэрната.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, абедзве каманды атрымалі зарад станоўчых эмоцый

Падобныя сустрэчы дапамагаюць падлеткам не толькі памерацца "спартыўнымі" сіламі., але і ацаніць сілу волі і духу тых, хто мае розныя асаблівасці. Абедзве каманды выказалі жаданне сустрэцца на спартыўнай пляцоўцы і памерацца сіламі зноў..

каментары зачыненыя.