Майстар клас "Адаптацыя і мадыфікацыя тэкстаў і тэкставых задач для студэнтаў з парушэннем слыху"

У рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта«Укараненне кластарнай мадэлі ўзаемадзеяння рэгіянальных устаноў адукацыі розных тыпаў для фарміравання інклюзіўнай адукацыйнай прасторы» для педагогаў нашай установы адукацыі з мэтай распаўсюджвання перадавога педагагічнага вопыту, павышэння прафесійнага майстэрства і кваліфікацыі педагогаў, укаранення новых перадавых тэхналогій у адукацыйны працэс, Ярашэвіч Таццяна Паўлаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры ДУА «Ждановіцкая спецыяльная школа-інтэрнат», кваліфікацыйнай катэгорыі настаўнік-метадыст, старэйшы выкладчык, суіскальнік кафедры карэкцыйна-развіваючых тэхналогій Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ правяла майстар-класа «Адаптацыя і мадыфікацыя тэкстаў і тэкставых заданняў для навучэнцаў з парушэннем слыху».

Педагогі абмяркоўвалі рэалізацыю прынцыпу інклюзіі ў адукацыі. Магчымасці і цяжкасці арганізацыі атрымання адукацыі навучэнцамі з парушэннем слыху з улікам іх асаблівых адукацыйных патрэб.

каментары зачыненыя.