
У рамках 6-га школьнага дня, 13 красавіка, навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат» наведалі найбуйнейшага ў свеце вытворцу кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. – ААТ «БелАЗ» у в. Жодзіна.
Навучэнцы школы-інтэрната пабывалі ў зборачным цэху,пракаціліся на электробусе па тэрыторыі завода з агляднай экскурсіяй, наведалі музей прамысловай славы прадпрыемства, дзе пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця завода, дасягненнямі і планамі на будучыню. На пляцоўцы з гатовай прадукцыяй, у хлопцаў была магчымасць узлезці на самы вялікі БелАЗ у свеце, які ўвайшоў у кнігу рэкордаў Гінеса.
Уражанні і эмоцыі навучэнцаў школы-інтэрната былі такімі, нібы яны патрапілі ў «Краіну волатаў», таму што менавіта тут вырабляюць самыя вялікія кар'ерныя самазвалы ў свеце..
У праграме наведвання Жодзінскага краязнаўчага музея, учащиеся пополнили свои знания о военном времени, узнали историю старинных вещей, побывали в лесной зоне с огромным разнообразием видов птиц и животных.
Вельмі пазнавальна хлопцы правялі свой дзень!








































