
У рамках дэкады прафарыентацыі “Усякая работа добрая” 15 красавік 2024 г. Старшакласнікі школы-інтэрната наведалі з экскурсіяй ААТ «Белшына».. Выбар гэтай кампаніі быў невыпадковы, так як ААТ «Белшына» на працягу многіх гадоў з'яўляецца шэфскай арганізацыяй нашай школы і актыўна ўдзельнічае ў жыцці дзяцей з парушэннем слыху..
У ходзе экскурсіі хлопцы пазнаёміліся з гісторыяй шыннага камбіната, на свае вочы ўбачылі, як робяць шыны і змаглі ацаніць маштаб вытворчасці. Шыны тут робяць на трох заводах: заводзе масавых шын, заводзе буйнагабарытных шын і заводзе звышбуйнагабарытных шын.
Вытворчая частка экскурсіі пачалася са зборачнага цэха Завода масавых шын. Экскурсанты паназіралі за працай зборшчыкаў, за працэсам вулканізацыі сабраных шын, ўбачылі, як наносіцца малюнак пратэктара, як адбываецца кантроль якасці прадукцыі.
Мабыць, самай цікавай часткай экскурсіі было наведванне Завода звышбуйнагабарытных шын, дзе хлопцы ўбачылі, як выпускаюць шыны для самазвалаў ААТ "БелАЗ" і ацанілі маштаб гэтай вытворчасці. Усіх удзельнікаў экскурсіі вельмі ўразілі маштабы вытворчасці і ўмовы працы працаўнікоў..
У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікі выказалі падзяку адміністрацыі ААТ "Белшына" за арганізацыю пазнавальнай экскурсіі., якая несумненна была цікавая як дзецям, так и взрослым.










































