
10 верасня ў мэтах прафілактыкі правапарушэнняў сярод падлеткаў прайшла сустрэча з участковым інспектарам ІСН УУС Бабруйскага гарвыканкама Івановай А.І..
У ходзе гутарак асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням захавання правілаў дарожнага руху., прафілактыкі ўжывання і распаўсюджвання наркатычных сродкаў, алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, курэнне тытуню, была закранута тэма інфармацыйнай бяспекі. Інспектар нагадала правілы паводзін у грамадскіх месцах., звярнула ўвагу на неабходнасць быць пільнымі ў месцах масавага збору людзей.



































