
Штогод, у першую нядзелю кастрычніка, усе педагогі святкуюць сваё прафесійнае свята - Дзень настаўніка!
У святочнай, цёплай і вясёлай атмасферы, напярэдадні гэтага дня, у школе прайшла канцэртная праграма «Улюбёным педагогам прысвячаецца!». Разам з навучэнцамі, у праграме прынялі актыўны ўдзел і самі педагогі школы. Святочная праграма парадавала гледачоў сваёй разнастайнасцю гумарыстычных сцэнак, песень і танцаў.
Упрыгожылі свята сваім віншаваннем і музычнымі падарункамі госці – прадстаўнікі Дома культуры УП «Універсал Бабруйск» і ГА «БелАГ».




































