
У школе-інтэрнаце прайшоў тыдзень здаровага харчавання. Удзельнічаючы ў акцыі "Мішэнь харчавання", хлопцы ацанілі смак прыгатаваных абедзенных страў. Былі прапанаваны наступныя варыянты ацэнкі: "вельмі смачна", "смачна", «не смачна». Большасць навучэнцаў выбралі варыянты "смачна", "вельмі смачна".
А самыя папулярныя стравы былі: суфле з птушкі, плоў з свініны, Суп бульбяны «Хатні новы», суп з свежай капусты, тэфтэлі, смажаная рыба «Залатая рыбка», салата «Апетытны», Салата «Прыбой», салата «Лёгкі».




































