Прыём у кастрычніку

Яе рады папоўніла піянерская дружына імя Мікалая Гойшыка. У гімназіі-інтэрнаце ў Акцябры прайшоў урачысты прыём.
Адзінаццаць навучэнцаў 2-х класаў сталі членамі піянерскай арганізацыі. Хлопцы доўга рыхтаваліся, вучылі правілы акцябрат, адказвалі на пытанні і з нецярпеннем чакалі ўрачыстага моманту — атрымання доўгачаканай Кастрычніцкай зоркі.

У цёплай, радаснай і дружнай абстаноўцы, разам з сябрамі, педагогамі і бацькамі дзяцей прынялі ў акцябраты. Свае музычныя віншаванні падарыў творчы калектыў тэатра жэставай песні..

каментары зачыненыя.