
26 лістапада 2024 года, у рамках Дня інвалідаў, прайшоў інклюзіўны кірмаш талентаў «Пад сузор'ем дабра». Арганізатары мерапрыемства: ДУК "Палац мастацтваў г. Бабруйска» і УСЗ «Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г.Бабоуйска».
Больш за дзесяць устаноў і арганізацый сталі ўдзельнікамі дадзенага мерапрыемства.
Свае таленты прадэманстравалі і навучэнцы нашай школы-інтэрната. Рабяты прынялі ўдзел у канцэртнай праграме і падалі творчыя працы на выставе-кірмашы.
Інклюзіўны кірмаш талентаў "Пад сузор'ем дабра" дапамагае людзям з абмежаванымі магчымасцямі сацыялізавацца і адаптавацца ў грамадстве праз раскрыццё і рэалізацыю свайго творчага патэнцыялу.. Мерапрыемства прайшло ў цёплай святочнай атмасферы. Усе ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі і салодкімі падарункамі..



































