Добры марафон

29 лістапада ваеннаслужачыя вайсковай часці 5527 далучыліся да акцыі “Марафон добрых спраў і напярэдадні Дня інвалідаў наведалі нашу школу-інтэрнат.. Сустрэча праходзіла ўпершыню, таму хлопцы вельмі ўзрадаваліся гасцям. Атмасфера на мерапрыемстве была вельмі цёплая.

Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікала дэманстрацыя беспілотных лятальных апаратаў.. Таксама яны даведаліся пра тое, якіх відаў бываюць беспілотнікі і для якіх мэт яны прымяняюцца. Самыя смелыя паспрабавалі кіраваць дронам самастойна. Дзякуем вайскоўцам вайсковай часці 5527 за пазнавальнае мерапрыемства і станоўчыя эмоцыі!

каментары зачыненыя.