
Дзіцячая бібліятэка № 6 імя Н.А. Астроўскага разам з навучэнцамі 3 класа ДУА «Сярэдняя школа № 9 г. Бабруйска» арганізавалі акцыю «Перадай дабро па крузе» і наведалі нашу школу-інтэрнат.
З добрым і адкрытым сэрцам прыйшлі ўдзельнікі акцыі да нашых хлопцаў і ўручылі падарункі..
У знак падзякі выхаванцы тэатра жэставай песні "Праменькі надзеі" пазнаёмілі гасцей са сваёй творчасцю – выкананнем жэставых песень. Выступленне юных артыстаў пакінула асаблівае ўражанне і шмат станоўчых эмоцый..



































