Увага дарога!

Для навучэнцаў 1-5 класаў праведзена развіваючая гульня «Увага - дарога! Віды знакаў дарожнага руху». Дзеці атрымалі веды аб дарожных знаках, навучыліся іх разумець і адрозніваць, дзяліць знакі для вадзіцеляў і пешаходаў. Навучэнцы замацавалі паняцці "пешаходны пераход" і "тратуар".

У займальнай гульнявой форме навучэнцы малодшых класаў даведаліся пра тое, якія бываюць знакі дарожнага руху, для чаго яны служаць, аб чым папярэджваюць і як правільна паводзіць сябе на дарозе.
Дзеці вучыліся навыкам усвядомленага выкарыстання ведаў ПДР у паўсядзённым жыцці. Рабятам далі ўяўленне аб тым, як важна правільна хадзіць і ездзіць па горадзе, фармавалі ўменне арыентавацца ў асноўных дарожных знаках, азнаёмілі з асноўнымі правіламі бяспечных паводзін на дарозе.

каментары зачыненыя.