
З 12 па 21 сакавіка ў рамках абласной дэкады дзіцячай бяспекі дарожнага руху членамі атрада юных інспектараў руху праведзены шэраг мерапрыемстваў.
Аформлены стэнд «Выконвай правілы дарожнага руху», які нагадаў навучэнцам аб элементарных правілах паводзін на дарогах і вуліцах.
Праведзеныя заняткі, гульні, пяціхвілінкі па тэмах: «Навучальнае скрыжаванне», "Бяспека перш за ўсё", «Кіроўца і пешаходы», "Праезжая частка" дапамогуць дзецям зарыентавацца ў розных сітуацыях, прадбачыць магчымыя небяспекі і прыняць правільныя рашэнні.
Веды правіл дарожнага руху дазволіць навучэнцам пазбегнуць няшчасных выпадкаў і аварый.



































