
У рамках дэкады па прафарыентацыйнай рабоце “Сто дарог - адна твая”,навучэнцы 6-12 класаў з прадстаўнікамі адміністрацыі прадпрыемства з падрабязнай экскурсіяй і адказамі на пытанні, якія цікавяць, наведалі ПУП “Універсал Бабруйск” ОО “БелОГ”, дзе працуюць не толькі бацькі нашых навучэнцаў,але і нашы выпускнікі.
Прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства расказалі аб арганізацыі вытворчасці, выпускаемай прадукцыі, сацыяльнай сферы, культурна-масавага жыцця работнікаў. Вучні наведалі цэхі, дзе хлопцам было цікава даведацца як працуюць бацькі.



































