"Пад сузор'ям дабра"

12-Я – інклюзіўны кірмаш талентаў “Пад сузор’ем дабра”,які гасцінна сустрэў выхаванцаў нашай школы-інтэрната, прайшоў у горадзе на Бярэзіне і быў прымеркаваны да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

Па традыцыі тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна і Палац мастацтваў Бабруйска сабралі людзей з абмежаванымі магчымасцямі., прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб'яднанняў Бабруйшчыны, Асіповічаў, Кіраўскай, а таксама Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

каментары зачыненыя.