Прафілактыка стрэсу ў педагогаў

Для педагогаў школы-інтэрната педагогам-псіхолагам праведзены заняткі з элементамі трэнінгу "Прафілактыка стрэсу ў педагогаў", мэтай якога з'яўлялася папярэджанне сіндрому эмацыйнага і прафесійнага выгарання ў педагогаў. Бо прафесія настаўнік з'яўляецца адной з самых "нервовых" і адносіцца да катэгорыі "групы рызыкі" і кожнаму настаўніку на гэтым нялёгкім шляху патрэбна дапамога..

Занятак пачаўся з рытуалу прывітання – удзельнікі перадавалі па коле зорачку, абменьваючыся адзін з адным сваёй цеплынёй і ўсмешкай. Далей з дапамогай тэсту і розных практыкаванняў педагогі вызначалі ступень задаволенасці сваёй прафесіяй., сабой, выяўлялі фактары, якія ўплываюць на развіццё іх эмацыйных станаў. Удзельнікі атрымалі навыкі эфектыўных зносін і павысілі здольнасці канструктыўна вырашаць праблемы. Скончылі трэнінг рэфлексіяй і рытуалам развітання.
Мерапрыемства прайшло ў чароўнай пераднавагодняй атмасферы. Удзельнікі праяўлялі актыўнасць, адкрытасць і шчырасць. Па выніках занятку педагогі атрымалі памяткі па прафілактыцы стрэсаў.

каментары зачыненыя.