
13 января 2026 гады ў Бабруйску, ва ўтульных сценах спецыяльнай школы-інтэрната (вул. Камсамольская, 21), адбылася добрая і кранальная сустрэча "Цуды на Каляды" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці".
Піянеры-лідэры і члены Дзіцячай палаты ГА "БРПА" горада Бабруйска прыйшлі з цяплом у сэрца, каб падзяліцца радасцю, увагай і падтрымкай з хлопцамі з парушэннем слыху.
Юныя артысты пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Алены Мікалаеўны Бандаровіч здзівілі гледачоў міні-спектаклем "Чароўная зорачка", дзе кожнае слова гучала праз мову жэстаў і мануальную мову - шчыра, прыгожа, пранікліва!
Апладысменты грымелі доўга, а ў завяршэнне - цёплыя абдымкі і падарункі для юных талентаў!
А яшчэ ўсе разам - і піянеры, і выхаванцы школы - прынялі ўдзел у майстар-класе па кераміцы пад кіраўніцтвам Святланы Мікалаеўны Багдановіч!
Стваралі сімвал акцыі — чырвоную рукавічку з эмблемамі БРПА, БРСМ і валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» - як знак таго, што кожны з нас можа сагрэць іншага дабром, клопат і ўвага.
Гэты дзень пакінуў цёплы след у сэрцах усіх удзельнікаў. Мы ганарымся нашымі дзецьмі - моцнымі., талантливыми, спагаднымі і сапраўднымі!
https://www.instagram.com/reel/DTh3gvnjfXs/?utm_source=ig_web_copy_link



































