
8 лютага адзначаецца Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэта Дзень памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак, піянераў, якія ў адным страі з дарослымі змагаліся з фашыстамі ў гады Вялікай айчыннай вайны.
Напярэдадні памятнага дня, у знак памяці і падзякі юным героям, у школе-інтэрнаце прайшоў урачысты прыём у піянеры і акцябраты. Дзеці далі ўрачыстае абяцанне быць сумленнымі, добрымі, справядлівы, выконваць статут піянерскай арганізацыі, любіць сваю Радзіму і свята шанаваць памяць юных піянераў-герояў.



































