
З 26.01.2026 па 30.01.2026 гады ва ўстанове адукацыі "Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат" праходзіў тыдзень прафесійнай дзейнасці выхавальнікаў па тэме: «Фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў у пазаўрочны час».
У мерапрыемствах бралі ўдзел навучэнцы II-XI класаў. Заняткі праходзілі ў навучальных кабінетах, спартыўнай зале, школьнай майстэрні, фае другога паверха, актавай зале.
Праведзеныя пазакласныя мерапрыемствы спрыялі развіццю дапытлівасці, настойлівасці, ініцыятыўнасці навучэнцаў, а таксама набыццю навучэнцамі вопыту ведаў, уменняў прымяняць даступную інфармацыю на практыцы для вырашэння складаных задач у жыцці.
Адкрыццё тыдня адбылося ў фае другога паверха выставай метадычнай літаратуры, а затым педагог дадатковай адукацыі правяла майстар-клас вырабаў з гліны па тэме: «Выраб дэкаратыўнай сподачкі» з навучэнцамі VI класа. Рабяты пад кіраўніцтвам педагога выканалі дэкаратыўную талерачку з гліны. Заняткі праходзілі ў школьнай майстэрні і мелі практычную накіраванасць..
Былі праведзены: спартыўна-гульнявы занятак «Знаходлівы турыст» з мэтай папулярызацыі ведаў, уменняў і навыкаў у галіне турызму і краязнаўства. Гэтыя ўменні і навыкі спатрэбяцца школьнікам у будучыні арыентавацца ў прыроднай супольнасці.
У каманднай гульні "Адаптацыя ў свеце інфармацыі" прымалі ўдзел навучэнцы VII-XI класаў. Навучэнцы з цікавасцю ўдзельнічалі і перамагалі. На кожным этапе мерапрыемства прасочвалася фарміраванне функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў..
В III «А» классе была проведена беседа «Путешествие в мир профессий». Дзеці казалі, адказвалі на пытанні, задавалі адно аднаму пытанні. Заданні былі разнастайныя, цікавыя. Навучэнцам гэтыя веды спатрэбяцца ў выбары прафесіі ў будучыні.
Гадзіна памяці «Ты хочаш міру? Памятай аб вайне!», меў грамадзянска-патрыятычную накіраванасць. Вялася падрыхтоўчая праца. Рабяты выпусцілі калаж па тэме мерапрыемства і аформілі выставу малюнкаў «Шчаслівыя дзеці, калі мір на планеце!».
Ва II-VI класах быў праведзены занятак - гасцёўня «Ідзем у госці». Выхавальнікі для дзяцей зладзілі сапраўднае свята. Былі выкарыстаны разнастайныя віды работ: прагляд мультфільма (Віно-пух у гасцях), паўтарылі правілы этыкету, вырабілі віншавальныя паштоўкі, навучыліся пакаваць падарункі. Другая частка мерапрыемства - гэта чаяванне ў гасцях.. Дзеці таксама навучыліся накрываць святочны стол, прымаць гасцей.
На занятках выхавальнікі прымянялі элементы сучасных адукацыйных тэхналогій., выкарыстоўвалі розныя метады навучання і выхавання: слоўныя, наглядныя, практычныя, а таксама прадэманстравалі веды і ўменні карэкцыйнай работы з навучэнцамі з парушэннем слыху.



































