ТУТ ПРАЦУЮЦЬ МАЕ БАЦЬКІ!

Сям'я - гэта тая прастора, дзе фармуецца стаўленне да працы, да прафесійнай дзейнасці. У кожнага з нас, взрослых, ёсць сваё ўяўленне аб працы, якое мы, часам самі таго не заўважаючы, перадаем дзіцяці. Таму вельмі важна пазнаёміць дзяцей з прафесіямі бацькоў, сфармаваць у іх уяўленне як чалавек працуе, што для гэтага неабходна, што атрымліваецца ў выніку працы.

У рамках прафарыентацыі навучэнцы 7-11 класаў 14 мая 2026 гады наведалі ПУП «Універсал Бабруйск» ГА «БелАГ», дзе працуюць бацькі шматлікіх рабят нашай школы. Перад тым як трапіць на вытворчасць самым юным "работнікам" быў праведзены абавязковы інструктаж па тэхніцы бяспекі і правілах паводзін на прадпрыемстве. Экскурсійны маршрут уключаў усе этапы вытворчага цыклу. Хлопцы на свае вочы ўбачылі працоўныя месцы мам і татаў, пазнаёміліся з іх прафесіямі,  наглядна пазнаёміліся з працоўнай дзейнасцю дарослых.

Такія візіты дапамагаюць дзецям убачыць "іншы свет", усвядоміць каштоўнасць працы і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.

каментары зачыненыя.