
З 18 па 23 мая навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у тэматычным тыдні "Тыдзень ЗОЖ" у рамках месячніка прафілактыкі спажывання і распаўсюджвання наркотыкаў "ПА-ЗА залежнасці".
З мэтай удасканалення культуры здаровага ладу жыцця і здароўезберажэння, фарміравання ў навучэнцаў устойлівага непрымання да ўжывання алкаголю, тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, наркатычных сродкаў ва ўстанове адукацыі прайшлі спартыўныя, асветніцкія і творчыя мерапрыемствы.



































