
27 мая 2026 гады ў рамках асветніцкага праекта “Чуць душой” на базе прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай навучэнцамі ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска” сумесна з навучэнцамі ДУА “Бабруйская спецшкола-інтэрнат” была праведзена акцыя “Моладзь за жыццё”.
Да ўдзелу ў Акцыі далучыліся і бацькі.
Акцыяй завяршылася рэалізацыя праграмы супрацоўніцтва паміж прыходам прападобнай Еўфрасінні Полацкай і дадзенымі ўстановамі адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе. На працягу ўсяго навучальнага года прайшоў цыкл духоўных сустрэч, прысвечаных розным аспектам духоўнага жыцця чалавека, ролі хрысціянства ў фарміраванні духоўна-маральных каштоўнасцей.
Праект “Чуць душой” створаны ў 2025 годзе сумесна з ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска» і ДУА «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат». Адной з яго мэт з'яўляецца паспяховая сацыялізацыя навучэнцаў з парушэннем слыху, уключэнне іх у сумесную дзейнасць са чуючымі аднагодкамі.
Сярод водгукаў удзельнікаў праекта, якія характарызуюць дадзеныя сустрэчы, можна было пачуць, што яны былі цікавымі, карыснымі, на іх панавала цёплая сямейная атмасфера. Хлопцы выказалі надзею на тое, што праект працягне сваю рэалізацыю і ў наступным навучальным годзе.



































