Школа: Людзі.Падзеі.Час

1 верасня 2026 гады ў дзяржаўнай установе адукацыі «Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат» адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі «Школа: Людзі.Падзеі.Час». Гістарычныя факты, фатаграфіі, узнагароды, сабраныя за дзесяцігоддзі, зараз здабылі сучаснае афармленне і сталі даступныя для ўсіх вучняў, педагогаў, бацькоў і гасцей школы.

Экспазіцыя размясцілася ў холе навучальнага корпуса і заняла некалькі тэматычных зон.

Цэнтральнае месца па праве аддадзена піянерскай дружыне імя Колі Гойшыка., якой больш 30 гадоў кіравала піянерважатая Тамара Якаўлеўна Каткова. Менавіта тут, на ганаровым стэндзе, прадстаўлены бюст юнага героя-партызана, які быў выраблены сіламі навучэнцаў яшчэ ў савецкія гады. Побач - фатаграфіі і лісты маці Мікалая., Вольгі Андрэеўны Гойшык, з якой доўгія гады сябравала ўся школа.

Асаблівы раздзел экспазіцыі прысвечаны дырэктарам-легендам. На стэндзе экспазіцыі – партрэт Яўгена Антонавіча Аляхновіча, "Заслужанага настаўніка СССР" і ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, пад кіраўніцтвам якога старшакласнікі сваімі рукамі пабудавалі радыёмантажную майстэрню. А таксама Людміла Міхайлаўна Кадуліна, якая з 1993 па 2013 год стварала сучасную сістэму навучання і выхавання дзяцей з парушэннем слыху.

Гонар выклікае стэнд дзе размешчаны кубкі., медалі і фатаграфіі самых вядомых выпускнікоў школы, удзельнікаў дэфлімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і творчых конкурсаў.

Установа адукацыі адна з найстарэйшых устаноў горада Бабруйска, са сваёй даўняй гісторыяй і традыцыямі, якія будуць прымнажацца.

«Мы ганарымся нашай школай!» - кажуць педагогі і вучні ўстановы, гледзячы ў будучыню з упэўненасцю, што слаўны летапіс школы працягваецца.

каментары зачыненыя.