Цікавая знаходка года

DSC0929828 лютага на базе нашай школы быў праведзены краязнаўчы конкурс «Знаходка года», прысвечаны 70-годдзю Перамогі! Хлопцы з гуртка “Турысты-краязнаўцы” прадставілі партрэт, напісаны 2 февраля 1945 года. Гэты партрэт быў выпадкова знойдзены на гарышчы дома выхавальнікам школы Семцовой Вольгай Мікалаеўнай. На партрэце намаляваная прабабуля Колас Вера Емяльянаўна, якая была гаспадыняй гэтага дома. Знойдзеная карціна атрымала намінацыю “Цікавая знаходка года”. Самым актыўным на гэтым мерапрыемстве быў Ваўчкоў Анатоль, які разам з кіраўніком гуртка Мирошниковой Ю.В. прадставіў дадзены экспанат. У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы з іншых школ. Таксама былі прадстаўлены цікавыя, унікальныя прадметы: першабытны нож, камсамольскі білет 1926 года, рукапіс 1941 года, калаўрот і верацяно, саматканыя падсцілка, ваенны тэлефон, медаль Крымскай вайны і асабістая капсула 1941 года. Несомненно, што такія мерапрыемствы маюць важнае значэнне ў галіне маральнага выхавання падрастаючага пакалення.

каментары зачыненыя.