14 верасня ў Бабруйскім краязнаўчым музеі адбыўся ўрачысты прыём навучэнцаў школ горада ў піянеры і акцябраты. Святочная цырымонія была прымеркавана да 26-годдзя з дня заснавання Беларускай піянерскай арганізацыі. У недалёкім мінулым лічылася вельмі ганаровым быць прынятым у піянеры і акцябраты менавіта ў сценах музея. І прыемна, што зараз зноў адраджаюць гэтую старую традыцыю.
Пад гукі гімна навучэнцам малодшых класаў школы-інтэрната ўручылі значкі акцябрат. А гэта значыць, што піянерская дружына нашай школы, кіраўніком якой з'яўляецца М.В.Малаховская, папоўнілася новымі актывістамі.
Павіншаваць піянераў і акцябрат ў гэты знамянальны дзень прыйшлі прадстаўнікі розных гарадскіх арганізацый, у тым ліку - Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, а таксама ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. После торжественной части все присутствующие отправились на увлекательную экскурсию по музею.
Уверены, што для нашых хлопцаў гэты дзень стаў вялікім святам. А пяціканцовая зорачка, якая з'явілася на грудзях у кожнага, стане сімвалам новых, цікавых сустрэч, добрых спраў і адкрыццяў!