наведванне музея – выдатная ідэя, каб цікава і пазнавальна правесці час. А калі сумясціць музей з квэстаў, то гэта ператворыцца ў сапраўдную прыгоду!
Менавіта на такім мерапрыемстве 17 Верасень пашчасціла пабываць нашым «Юным краязнаўцам». У гэты дзень Бабруйскі краязнаўчы музей гасцінна расчыніў свае дзверы для вучняў школ горада. Для пачаткоўцаў экскурсаводаў падрыхтавалі і правялі займальны практыкум пра спецыфіку экскурсійнай работы. На працягу дня навучэнцы мелі магчымасць наведаць бясплатныя экскурсіі, падзяліцца сваімі ўражаннямі ад убачанага.
У завяршэнне мерапрыемства для тых, хто сабраўся адбылася аглядная экскурсія па экспазіцыйных залах гістарычнага музея.