Дзіцячае свята ад “Мегаполіс”

29 Лістапад у школе-інтэрнаце для навучэнцаў 1-5 класаў і дзяцей дашкольных груп была арганізавана забаўляльная праграма ў дзіцячым гульнявым цэнтры «Мегаполіс».. Вясёлыя клоўны падрыхтавалі для дзяцей розныя конкурсы, рухомыя гульні і вясёлыя танцы. Усе прысутныя прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве, атрымалі зарад станоўчых эмоцый і ўражанняў. Роставая лялька Зайца дапоўніла праграму пазітыўным настроем і запальнымі танцамі.. Напрыканцы мерапрыемства ўсе жадаючыя змаглі пагутарыць і сфатаграфавацца з героямі спектакля.

Вялікі дзякуй за вясёлае свята, усмешкі і добры настрой!

каментары зачыненыя.