24 студзеня ў спартыўнай зале школы-інтэрната адбылася таварыская сустрэча па валейболе паміж навучэнцамі ДУА "Каменская сярэдняя школа Бабруйскага раёна" і УА "Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху".
Мэта сустрэчы – фарміраванне ў вучняў імкнення весці здаровы лад жыцця, папулярызацыя валейбола, а таксама прыцягненне навучэнцаў у спартыўныя секцыі.
За ходам гульні сачылі адданыя балельшчыкі дзвюх школ.
Ва ўпартай барацьбе ў першай сустрэчы перамогу атрымала зборная каманда дзяўчынак школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Не менш напружана праходзіла другая сустрэча з камандай хлопчыкаў. Гульня ішла з пераменным поспехам і ў выніку скончылася нічыёй.
Уверены, што ўдзельнікі і балельшчыкі атрымалі задавальненне ад гульні.
А мы, в свою очередь, дзякуем настаўнікам фізічнай культуры і здароўя за выдатную падрыхтоўку навучэнцаў і іх волю да перамогі.










































