«Батлейка запрашае!»

Ні для каго не сакрэт, што нашы выхаванцы любяць наведваць музеі. Бо выхад у музей для іх - гэта сапраўднае свята, магчымасць атрымаць інфармацыю, свежыя ўражанні, эстэтычнае задавальненне.

26 студзеня навучэнцы 2-7 класаў УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» наведалі музейныя заняткі на базе краязнаўчага музея г.Бабруйска.

Рабяты з цікавасцю разглядалі экспанаты, змешчаныя ў музеі. А яго супрацоўнікі расказалі пра гісторыю з'яўлення народнага лялечнага тэатра., прадэманстравалі батлейку, паказалі драму «Цар Ірад». Пасля прадстаўлення прысутныя з гледачоў ператварыліся ў дзейных асоб і лялькаводаў – атрымалі магчымасць зазірнуць у батлеечны кораб знутры і самастойна кіраваць лялькамі..

Школа - цацкі - лялькі - здзіўленне - радасць і цёплыя ўспаміны… Чаканні ад наведвання музея больш чым апраўдаліся. Рабяты істотна папоўнілі багаж сваіх ведаў і атрымалі масу прыемных уражанняў і дадатных эмоцый.

каментары зачыненыя.